Вольга Трубач

Дарогамі Сярэдняй Літвы

Восень ва ўсю набірае абароты. Але, нягледзячы на гэта, час для вандроўкі можна знайсці нават гэтай парой. Вось, напрыклад, прайсціся месцамі былой Сярэдняя Літвы - часткова прызнанай дзяржавы, якая праіснавала 2 гады з 1920 да 1922 гг. Прапануемы маршрут ахопліва Астравеччыну, Смаргоншчыну і Ашмяншчыну. 

 

Солы на роўных з Вільняй, Трокамі, Ашмянамі і Смаргонню ўваходзілі ў Сярэднюю Літву. 
Вандроўка па Солах пачынаецца з царквы святых Святых Царскіх пакутнікаў 2005 г. пабудовы. Яна знаходзіцца паблізу ад чыгуначнага вузла. Раней гэта была звычайная гаспадарчая пабудова.  Я зайшла ўнутр царквы, калі там нікога не было: толькі ты і вечнасць. Камерна. Дух захоплівае. 
У гэтай жа вёсцы знаходзіцца касцёл - Божай маці Ружанцавай, мадэрн 1926-1934 гг. Прыхаджане пабудавалі яго цалкам на свае грошы. Гэта тое месца, якое варта ўзгадваць у адказ на пытанне: “Што можна паглядзець у Беларусі?!” 
Бялюткі касцёл з завітушкамі - так я ахарыктарызавала яго для сябе. На жаль, трапіць у сярэдзіну не атрымалася. Але вы можаце выправіць гэта становішча. 

 

А некалькі кіламетраў на захад ад Солаў знаходзіцца вёска Івашкаўцы. У ёй асаблівую цікавасць выклікае капліца-пахавальня Качаноў, каля 1908 г., выкананая ў неагатычным стылі. 

 

Наперадзе Гервяты. Трапіць у Гервяты з Солаў можна па асфальтаванай дарозе. А можна наўпрост па гравейцы, што цягнецца ўздоўж палей з восеньскай раллёй і…хатамі, у адной з якіх мне давялося пачуць спевы бабуль. Традыцыя жывая, нягледзячы на інтэрнет і андроіды! Ура! Там  чакае касцёл, пра які многа, хто чуў, ды толькі не бачыў на свае вочы. Ён у адным з рэйтынгаў трапляе ў 10 найпрыгажэйшых касцёлаў Беларусі. Беларускі Нотар– Дам - так называюць Троіцкі касцёл з Гервят. Дарэчы, гэта самы высокі касцёл у Беларусі - 61 м! Дык вось гервяцкі касцёл па праву трапляе ў рэйтынгі, паколькі, ўбачыўшы яго, адчуваеш сябе нібыта ў Вільна. І нездарма. Бо не адно стагоддзе гервяцкая парафія падпарадкоўвалася віленскаму біскупству. Менавіта для будоўлі Троіцкага касцёлу поруч пабудавалі адмысловы завод, што выпускаў высокаякасную цэглу.Чарапіцу дастаўлялі з далёкай Германіі. 
Недарэчна, што да гэтага часу касцёл не трапіў у спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі.  Ля касцёла разбіты прыгожы ландшафтны парк. Таму маладыя часта тут робяць фотасэты. Набажэнствы ў касцёле вядуцца адразу на трох мовах: беларускай, польскай, рускай - як у Чырвоным касцёле, што ў Мінску. 

Варняны. У цэнтры знаходзіцца касцёл Святога Георгія, барока. 1760-1769 гг. 
У гэтай жа вёсцы ёсць цікавы востраў, падыходзіць да якога трэба праз мост. А мост можа быць і разведзены, калі вы захочаце трапіць на іншы бок. Тады трымайцеся. Уключайце ўвесь спрыт, што ў вас ёсць і наперад! Бо на востраве вас чакае вежа кан.19 ст. Па некаторых меркаваннях яна нават здаецца маладзёнам у шлюбную ноч. А на другім беразе відаць стары бровар, які цяпер перабудаваны ў гандлёвую кропку. 


Выходзьце за дзверы – нават глыбокай восенню - Дарога блізка!

 

 

"Край.бай"
18.10.2016