Таццяна Мушынская

Мін­скія мей­стар­зін­ге­ры

Між­на­род­ны кон­курс ва­ка­ліс­таў ла­дзіў­ся ў Мін­с­ку ўжо дру­гі раз. Ве­ль­мі слуш­ным зда­ецца ра­­шэн­не раз­вес­ці па­каз спек­так­ляў з за­про­ша­ны­мі і бе­ла­рус­кі­мі зор­ка­мі і спа­бор­ніц­тва спе­­ва­коў. Скон­чыў­ся кон­курс, вя­до­мыя яго­ныя вы­ні­кі — і та­ды па­чаў­ся фо­рум. У за­ключ­ным га­ла ўдзе­ль­ні­ча­лі гос­ці з аб­ся­гаў СНД, Усход­няй і За­ход­няй Еўро­пы, а так­са­ма пе­ра­мож­цы апош­ня­га і па­пя­рэд­ня­га тур­ні­раў.

 

 

Не­ка­то­рыя сяб­ры жу­ры плаў­на пе­ра­йшлі са скла­ду пер­ша­га кон­кур­су ў на­ступ­ны. Як, на­прык­лад, Пла­мен Кар­та­лаў (Бал­га­рыя), Та­дэй Эдэр (Укра­іна), Фі­ліп Мес­тр (Фран­цыя), а так­са­ма на­шы вя­до­мыя дзея­чы му­зы­кі хор­май­стар Ні­на Ла­ма­но­віч і спя­вач­ка Ні­на Каз­ло­ва. Але да­да­лі­ся і но­выя. На­прык­лад, Ні­ка­лас Пейн (Бе­ль­гія), ды­рэк­тар аса­цы­яцыі «Опе­ра Еўро­па», якая яднае бо­льш за 160 тэ­атраў ва ўсім све­це (у аса­цы­яцыю пры­ня­ты і наш тэ­атр). Пейн — ве­ль­мі аўта­ры­тэт­ная асо­ба ў му­зыч­ным све­це, у роз­ныя га­ды ён уз­на­ча­ль­ваў Англій­скую на­цы­яна­ль­ную опе­ру і тэ­атр «Ко­вент-Гар­дэн». Та­кія імё­ны пра­цу­юць на прэс­тыж і ўзро­вень мін­ска­га кон­кур­су. Зра­зу­ме­ла, у жу­ры ха­па­ла ды­рэк­та­раў тэ­атраў, мас­тац­кіх кі­раў­ні­коў між­на­род­ных фес­ты­ва­ляў з Гер­ма­ніі, Ка­на­ды, Ні­дэр­лан­даў, Фран­цыі. Як ні кру­ці, але кон­кур­сы — гэ­та і агле­дзі­ны, кір­маш, на якім актыў­на ідзе по­шук пер­спек­тыў­ных са­ліс­таў.

 

Пры­вя­ду не­ка­ль­кі ліб­чаў, якія сведчаць пра раз­мах апош­ня­га спеў­на­га свя­та. У Мінск пры­еха­ла 169 кан­кур­сан­таў з 18 кра­ін, у тым лі­ку з Ка­на­ды, Мек­сі­кі, Ман­го­ліі, Кі­тая. Да­мі­на­ва­лі сап­ра­на, іх бы­ло ажно 81, мец­ца на­збі­ра­ла­ся 27, ба­ры­то­наў — 25, тэ­на­раў — 27 (быў і адзін контр-тэ­нар) і 6 ба­соў. Ці­ка­ва тэн­дэн­цыя, якая ад­люс­троў­вае рэ­аль­ныя су­адно­сі­ны га­ла­соў на опер­ным рын­ку.

 

У спа­бор­ніц­тве ўдзе­ль­ні­ча­ла і шмат бе­ла­ру­саў. Так, ся­род іх сту­дэн­ты на­шай Ака­дэ­міі му­зы­кі, ма­ла­дыя са­ліс­ты тэ­атра. Але ха­пае і тых, хто ця­пер... на­ву­ча­юцца або спя­ва­юць у іншых кра­і­нах. Ча­му? Гэ­та, пэў­на, тэ­ма асоб­на­га арты­ку­ла. Асаб­лі­ва ці­ка­выя артыс­ты, якіх ты не­ка­лі ба­чыў і чуў. На­прык­лад, тэ­нар Ула­дзі­мір Дзміт­рук аса­біс­та мне за­пом­ніў­ся шэ­ра­гам парт­ый у спек­так­лях Ма­ла­дзе­чан­ска­га ма­ла­дзёж­на­га тэ­атра (да пры­кла­ду, Альф­рэ­да ў «Тра­ві­яце»). Па­сля Ула­дзі­мір па­спеў скон­чыць Пе­цяр­бур­гскую кан­сер­ва­то­рыю, зра­біц­ца лаў­рэ­атам між­на­род­ных кон­кур­саў (у тым лі­ку ў Пе­цяр­бур­зе і Ве­ро­не), па­пра­ца­ваць у «Лос-Анджэ­лес Опе­ры» і «Ка­ме­ро­пе­ры» Ве­ны. Шка­да, што ня­ма маг­чы­мас­ці на­зі­раць за пра­цэ­сам ста­лен­ня та­ко­га артыс­та, але па­ра­ду­емся, што пля­цо­вак для са­ма­рэ­алі­за­цыі ця­пер не­па­раў­на­ль­на бо­льш.

 

Вер­нем­ся да ўлас­на спа­бор­ніц­тва. Пер­шы і дру­гі ту­ры ішлі на Экс­пе­ры­мен­та­ль­най сцэ­не тэ­атра, на 5-м па­вер­се, кан­кур­сан­ты спя­ва­лі пад ра­яль (кан­цэр­тмай­стры бы­лі на­шы). Трэ­ці тур, у які вы­йшлі то­ль­кі 10 ча­ла­век, прад­угле­джваў вы­ка­нан­не арый, ду­этаў і ўрыў­каў з опер у су­пра­ва­джэн­ні аркес­тра (ды­ры­жо­ры Вя­час­лаў Во­ліч і Алег Ля­сун).

 

Рас­іян­ка Але­на Сці­хі­на з Ула­дзі­вас­то­ку, са­ліс­тка Пры­мор­ска­га тэ­атра опе­ры і ба­ле­та, у фі­на­ль­ным ту­ры спя­ва­ла ў ду­эце з на­шым Сяр­ге­ем Фран­коў­скім апош­нія сцэ­ны з опе­ры «Тос­ка». За­пом­ні­ла­ся го­ла­сам — лёг­кім, але і на­сы­ча­ным, моц­най энер­ге­ты­кай, экс­прэ­сіў­нас­цю сцэ­ніч­ных па­во­дзін. У вы­ні­ку Сці­хі­на за­ва­ява­ла ІІІ прэ­мію кон­кур­су і $ 4 ты­ся­чы.

 

Тое, што ме­на­ві­та тэ­на­ры Мі­ха­іл Ма­ла­фій з Укра­іны і наш Вік­тар Мен­дзе­леў зра­бі­лі­ся ўла­да­ль­ні­ка­мі І і ІІ прэ­міі кон­кур­су (ад­па­вед­на $ 8 і 6 ты­сяч), не вы­пад­ко­васць. Іх га­ла­сы са­мі па са­бе надзвы­чай пры­го­жыя. Мяк­кія, плас­тыч­ныя, «апра­ца­ва­ныя». Але ж тэ­на­ры і са­мы рэ­дкі, най­бо­льш за­пат­ра­ба­ва­ны го­лас у опер­ным све­це. Ге­рой-ка­ха­нак, ра­ман­тыч­ны і ахвяр­ны. Існуе жарт, што ба­ры­то­ны (да­клад­ней, іх ге­роі-ня­год­ні­кі) пе­ра­шка­джа­юць тэ­на­ру ка­хаць сап­ра­на. У бо­ль­шас­ці спек­так­ляў яно і сап­раў­ды так!

 

Мі­ха­іл Ма­ла­фій, са­ліст Львоў­ска­га тэ­атра опе­ры і ба­ле­та імя Кру­ша­ль­ніц­кай, у трэ­цім ту­ры спя­ваў (раз­ам з на­шай Анас­та­сіяй Маск­ві­ной) фраг­мент з «Ба­ге­мы», cцэ­ну зна­ёмства Ру­до­ль­фа і Мі­мі, а пад­час фі­на­ль­на­га га­ла вы­кон­ваў 2-ю арыю Ка­ва­ра­до­сі з «Тос­кі». Ура­зі­ла і яго­нае сап­раў­днае бе­ль­кан­та, і здо­ль­насць пе­рад­аць экс­прэ­сіў­ны псі­ха­ла­гіч­ны стан ге­роя: прад­чу­ван­не смер­ці, тра­ге­дыю раз­ві­тан­ня з жыц­цём і ка­ха­най.

 

Да­лё­ка не ўсе ве­ры­лі, што наш са­ліст Вік­тар Мен­дзе­леў увой­дзе ў лік пе­ра­мож­цаў. То­ль­кі сё­ле­та ён скон­чыў Бе­ла­рус­кую ака­дэ­мію му­зы­кі (у кла­се Пят­ра Ры­ды­ге­ра), але са­ліс­там тэ­атра з’яўля­ецца ажно з 2012 го­да. У рэ­пер­ту­ары Вік­та­ра ня­шмат вя­ду­чых пар­тый — Лы­каў у «Цар­скай ня­вес­це», Жрэц у «Ча­ра­дзей­най флей­це», Імпе­ра­тар у «Ту­ран­дот», Франк і Эйлер у «Ды­рэк­та­ры тэ­атра».

 

Вы­ка­нан­не Мен­дзе­ле­вым на кон­кур­се фраг­мен­та з «Пі­ка­вай да­мы» (раз­ам з Тац­ця­най Гаў­ры­ла­вай) і арыі «Про­сти, не­бес­ное со­зда­нье...» па­кі­ну­ла два­істыя ўра­жан­ні. Бач­на, што ва­ка­ль­ны бок парт­ыі за­сво­ены і тут усё як мае быць. Ды толькі артыс­тыч­най раз­ня­во­ле­нас­ці ў скла­да­ней­шай сцэ­не па­куль вы­ка­наў­цу не ха­па­ла. Але што зна­чыць пры­знан­не і ацэн­ка між­на­род­на­га жу­ры! У той са­май арыі, вы­ка­на­най Мен­дзе­ле­вым пад­час га­ла, паў­ста­ваў зу­сім іншы спя­вак — упэў­не­ны, здат­ны пе­рад­аць раз­на­стай­ныя эмо­цыі, ён цал­кам ва­ло­даў ува­гай і па­чуц­ця­мі за­лы. Трэ­ба бы­ло чуць, як яго ві­та­ла пуб­лі­ка — ша­лё­ны­мі воп­лес­ка­мі, у гэ­тым ад­чу­ваў­ся го­нар за на­цы­яна­ль­нае мас­тац­тва. Хто ве­дае, мо мы на­зі­ра­ем па­ча­так зор­на­га спеў­на­га лё­су? У да­да­так, гэ­та і сур’ёзная за­яўка на вы­ка­нан­не парт­ыі Гер­ма­на, на­пэў­на, са­май скла­да­най у тэ­на­ра­вым рэ­пер­ту­ары. Кры­тык Надзея Бун­цэ­віч до­сыць да­клад­на за­ўва­жы­ла, што Гер­ман Мен­дзе­ле­ва блі­жэй да ге­роя апо­вес­ці Пуш­кі­на — ён змроч­ны, апа­на­ва­ны пра­гай раз­ба­га­цець, у ду­шы яго ня­ма па­кут­лі­вай ба­ра­ць­бы.

 

Гран-пры IІ Між­на­род­на­га кон­кур­су і прыз у $ 10 ты­сяч атры­ма­ла Надзея Па­ўла­ва з Рас­іі. Яна мі­ні­яцюр­ная, не­вы­со­ка­га рос­ту. Кан­траст крох­кас­ці і моц­на­га го­ла­су дзей­ні­чае ма­гіч­на. Спя­вач­цы 35 га­доў. На­ву­ча­ла­ся ў Пет­ра­за­вод­скай кан­сер­ва­то­рыі. Шэсць се­зо­наў пра­ца­ва­ла ў Му­зыч­ным тэ­атры Ка­рэ­ліі. З 2012 го­да з’яўля­ецца са­ліс­ткай Пер­мскай опе­ры. Сё­ле­та Надзея вы­лу­ча­на на «За­ла­тую мас­ку» за вы­ка­нан­не парт­ыі Ган­ны ў «Дон Жу­ане» Мо­цар­та.

 

Для ІІ ту­ра Па­ўла­ва пад­рых­та­ва­ла да­стат­ко­ва ары­гі­на­ль­ны рэ­пер­ту­ар — арыю Мар­га­ны з опе­ры «Аль­цы­на» Ген­дэ­ля і ка­ва­ці­ну Люд­мі­лы з опе­ры Глін­кі. У І і ІІІ ту­ры спя­ва­ла ўрыў­кі з «Тра­ві­яты». У тым лі­ку ду­эт з Жэр­мо­нам (з на­шым Ула­дзі­мі­ра Пят­ро­вым) — скла­да­ны, ба­га­ты на змен­лі­выя эмо­цыі, а пад­час га­ла — раз­гор­ну­тую арыю з фі­на­лу 1-й дзеі. Арыя, што на­зы­ва­ецца, «за­пе­тая», аж да не­маг­чы­мас­ці. Але здо­ль­насць па­гля­дзець на вя­до­мы му­зыч­ны ма­тэ­ры­ял не­ча­ка­ным по­зір­кам, пры­ўнес­ці ўлас­ныя інта­на­цыі, зра­біць па­ўзы так, што ўзні­кае ад­чу­ван­не све­жас­ці, — так­са­ма да­ра­го­га каш­туе. Крыш­та­лё­вая чыс­ці­ня го­ла­су. Ад­чу­ван­не яго бяз­меж­нас­ці. Ві­да­воч­ная ад­ора­насць — Бо­гам і пры­ро­дай.

 

Ска­жу шчы­ра: та­кі ўзро­вень ва­ка­ль­най сва­бо­ды і вір­ту­ознас­ці, та­кую амаль ге­ні­яль­ную акцёр­скую ігру рэ­дка ка­лі да­во­дзі­ла­ся чуць і ба­чыць. Сап­раў­ды дры­жы­кі бя­гуць па ску­ры! Кан­траст па­між чыс­тай і кра­на­ль­най дзяў­чы­най, якая ма­рыць пра шчас­це, і кур­ты­зан­кай, да­май «па­ўсве­ту» да­ся­га­ецца і ва­ка­ль­на (праз лі­ры­ка-дра­ма­тыч­нае гу­чан­не го­ла­су, з ад­на­го бо­ку, і бра­вур­на-вір­ту­ознае — з дру­го­га). І праз акцёр­скія срод­кі, ка­лі ня­хай на імгнен­не, але з’яўля­юцца раз­вяз­ныя, амаль ву­ль­гар­ныя жэс­ты. Ка­лі пе­ра­зо­вы га­ла­соў (яе і Альф­рэ­да) успры­ма­юцца спрэч­кай пра тое, як трэ­ба жыць, а асоб­ныя рэ­плі­кі — амаль як ры­дан­не; ка­лі праз ад­ну арыю мож­на ўба­чыць увесь спек­такль і бу­ду­чы лёс ге­ра­іні — гэ­та свед­чыць шмат пра што. Та­кім чы­нам, парт­ыя Ві­яле­ты ака­за­ла­ся Надзеі Па­ўла­вай ве­ль­мі да тва­ру! А яе пе­ра­мо­га і Гран-пры ўспры­ма­юцца як бяс­спрэч­нае ра­шэн­не. У та­кой са­ліс­ткі па­ві­нен быць за­йздрос­ны твор­чы лёс. Ха­це­ла­ся б па­ба­чыць яе на сцэ­не на­ша­га тэ­атра ме­на­ві­та ў «Тра­ві­яце», але, маж­лі­ва, праз не­ка­ль­кі се­зо­наў. Бо на­шай па­ста­ноў­цы амаль двац­цаць га­доў, і раз­мо­ва пра но­вае пра­чы­тан­не опер­на­га шля­ге­ра ўзні­кае са­ма па са­бе.

 

Кры­ты­кі-кан­цэп­ту­аліс­ты ча­сам не ўспры­ма­юць га­ла-кан­цэр­ты як твор­чую прад­укцыю, вар­тую асоб­на­га раз­гля­ду і ана­лі­зу. І да­рма! Бо пад­обныя імпрэ­зы — гэ­та сво­еа­саб­лі­вы зрэз ста­ну ва­ка­ль­на­га мас­тац­тва, яны да­юць маг­чы­масць па­чуць, уба­чыць і аца­ніць мно­гіх сла­ву­тых і ма­ла­дых вы­ка­наў­цаў за адзін ве­чар.

 

Га­ла апош­ня­га фо­ру­му пры­ваб­лі­ва­ла зме­не­ным фар­ма­там. Ра­ней тэ­атр вы­стаў­ляў у за­ключ­най пра­гра­ме свае леп­шыя кад­ры. Па­ра­ўнан­ні і вы­сно­вы ўзні­ка­лі між­во­лі. Па­мя­таю, раз­дзел улас­на­га арты­ку­ла пра адзін з ра­ней­шых фо­ру­маў так і на­зы­ваў­ся: «Збор­ная тэ­атра су­праць збор­най Еўро­пы». Сё­ле­та ад удзе­лу «сва­іх» ад­мо­ві­лі­ся. І слуш­на! Мо гас­цей бы­ло ба­га­та, а мо та­му, што на­шых артыс­таў мож­на па­слу­хаць у спек­так­лях бя­гу­ча­га рэ­пер­ту­ару. А вось якое ўяў­лен­не ма­ем пра ва­ка­ль­ныя шко­лы і са­мых пер­спек­тыў­ных са­ліс­таў з за­каў­каз­скіх або ся­рэд­не­азі­яцкіх рэс­пуб­лік? Пра прад­стаў­ні­коў Чэ­хіі, Сла­ва­кіі, Ка­на­ды? Пы­тан­ні, як ка­жуць, ры­та­рыч­ныя.

 

Яшчэ ад­на пры­ваб­насць апош­ня­га га­ла — пад­час яго пра­гу­ча­лі ўрыў­кі з опер, якія ў нас не ідуць, на вялізны жаль. На­прык­лад, «Лю­чыя дзі Ла­мер­мур» і «Фа­ва­рыт­ка» Да­ні­цэ­ці, «Эрна­ні» Вер­дзі, «Ма­зе­па» Чай­коў­ска­га і «Вер­тэр» Мас­нэ.

 

Ці­ка­вы­мі бы­лі ўра­жан­ні ад спе­ваў пе­ра­мож­цаў 2014 го­да. На­ват раз­мер­ка­ван­не мес­цаў, якое та­ды му­ля­ла і зда­ва­ла­ся не над­та спра­вяд­лі­вым, ця­пер па­цвер­дзі­ла­ся іхні­мі вы­ступ­лен­ня­мі. Артыс­тыч­ная кар’ера кож­на­га раз­ві­ва­ецца па ўзы­хо­дзя­чай. За­пом­ні­ла­ся Ва­лян­ці­на Фе­дзя­нё­ва ў скла­да­най арыі Ру­сал­кі з ад­на­ймен­най опе­ры Двор­жа­ка. Ла­ша Се­сі­таш­ві­лі ў рэ­чы­та­ты­ве і арыі Ялец­ка­га з «Пі­ка­вай да­мы» ска­рыў вы­са­ка­род­нас­цю гу­ку і ма­не­ры.

 

Ве­ль­мі эфек­тна па­ўста­ва­лі на кон­кур­се і пад­час га­ла-кан­цэр­та прад­стаў­ні­кі Львоў­ска­га опер­на­га. Акра­мя зга­да­на­га Мі­ха­іла Ма­ла­фія, ярка вы­сту­пі­ла і Тац­ця­на Але­ніч, ула­да­ль­ні­ца моц­на­га і вы­раз­на­га го­ла­су. Вы­ка­нан­не ёю агром­ніс­тай арыі Аі­ды ва­бі­ла раз­на­стай­нас­цю інта­на­цый і ба­гац­цем спеў­на­га тэм­бру.

 

Ад­ным з най­бо­льш ма­гут­ных ура­жан­няў га­ла стаў­ся ду­эт Ле­ано­ры і гра­фа дзі Лу­ны з «Тру­ба­ду­ра» ў інтэр­прэ­та­цыі ка­зах­ска­га сап­ра­на Жа­нат Бак­тай і лат­вій­ска­га ба­ры­то­на Яні­са Апей­ні­са. Якая раз­на­стай­насць эмо­цый, які бляск! Асаб­лі­ва ка­лі ўлі­чыць: ну­мар на­ра­дзіў­ся амаль імпра­ві­за­цый­на, яго не рых­та­ва­лі за­га­дзя. Але знач­ны артыст — за­ўжды артыст! У лю­бых сі­ту­ацы­ях. Шка­да, на афі­шы на­ша­га тэ­атра ця­пер ня­ма «Тру­ба­ду­ра». Яркае ўра­жан­не пра­ва­куе пад­во­ены інта­рэс да кан­крэт­на­га тво­ру і жан­ру ўво­гу­ле.

 

На маю дум­ку, і кон­курс, і фо­рум уво­гу­ле па­сту­по­ва на­бі­ра­юць вы­шы­ню, ро­бяц­ца тра­ды­цы­яй, што ўспры­ма­ецца як аб­авяз­ко­вая час­тка бе­ла­рус­ка­га му­зыч­на­га кра­яві­ду. «Нюр­нбер­гскія мей­стар­зін­ге­ры» — опе­ра сла­ву­та­га Ры­хар­да Ваг­не­ра, сю­жэт якой па­бу­да­ва­ны ва­кол спеў­на­га кон­кур­су. Але хі­ба наш Ка­ляд­ны опер­ны фо­рум і ва­ка­ль­ны кон­курс, не­ад’емны ад яго, не мо­гуць успры­мац­ца спа­бор­ніц­твам мін­скіх мей­стар­зін­ге­раў? Якія но­выя ідэі, дзі­во­сы, зор­ныя імё­ны ад­крые кон­курс на­ступ­ны? Па­ча­ка­ем. За­ста­ло­ся не над­та і доў­га — то­ль­кі да снеж­ня 2016 го­да.

 

 

"Мастацтва"
30.01.2016