Аляксей Карпека

Творчыя прасторы

За апошнія некалькі гадоў у Мінску можна назіраць буйны рост арт-пляцовак. За уласныя сродкі, практычна без аніякай падтрымкі, адчыняюцца ўсё новыя і новыя месцы, дзе можна паслухаць лекцыі, паглядзець выставу маладых мастакоў ці фатографаў, пабываць на аматарскам спектакле і шмат іншага. Маладое пакаленне пачало самаараганізоўвацца у пошуках культурнай прасторы і месцаў, дзе можна паказаць свае працы.

 

Музеі ў асноўным накіраваны на выставы класічных твораў мастацтва. Яны даюць магчымасць маладым мастакам азнаёміцца з класікай. Без гэтага знаёмства з мастацтвам мінулага немагчыма рухацца наперад. У той час як малады параснік прыватных арт-пляцовак ўсё далей адыходзіць у бок сучаснага мастацтва і сучасных ідэй.

 

То бок мы апынуліся у нармалёвай сітуацыі падзелу прыярытэтаў, калі музеі ў асноўным захоўваюць культурную спадчыну, у той час як арт-пляцоўкі, дзяржаўныя ці прыватныя, прасоўваюць сучаснае мастацтва. Наколькі гэта апраўдана, ці ёсць у гэтых праектаў магчымасць выжыць, што наогул яны прынясуць новага?

 

Каб разабрацца у гэтым, ў з’яўленні новых культурных пляцовак у сучасным Мінску, іх папулярнасці, запатрабаванасці - трэба зрабіць невялікую рэтраспектыву на некалькі год назад. Трэба пачаць з істокаў сучаснага прыватнага культурнага руху, з чаго ён пачаўся і як развіваўся.

 

НОВЫЯ МАЛАДЫЯ

 

Першыя крокі стварэння арт-пляцовак былі зроблены ў андэграўндным асяроддзі Мінску у пачатку нулявых. Гэта былі месцы ў якіх выставляліся прадстаўнікі творчага андэрграўнда, вельмі вузкая кола людзей. Праекты знікалі і паўставалі адным за адным, часам існуючы не болей за год.

 

У канцы нулявых ідэя арт-пляцовак выйшла із андерграунднага мастацтва і тусоўкі. Пачаліся стварэнні новых пляцовак, якія адчынялі маладыя мастакі, фатографы. Яны мелі мэты стварэння новага тыпу арт-пляцовак, якія былі б цікавыя не вузкаму колу людзей, а сучаснай моладзі. Былі стыхійныя спробы выкарыстання прасторы, дзе адбываліся першыя крокі па засваенні лакальнай гарадской прасторы і стварэнні суполкі зацікаўленых гледачоў. Адчыніліся галерэя “Ў”, “Цэх”, “Балкі”, “Space”, “Korpus8”, “Верх” і інш.

 

Створаны на ўласныя сродкі, "Цэх" праводзіць лекцыі, майстар-класы, семінары, ў асноўным па гуманітарным навукам, запрашаюць розных як беларускіх, так і замежных спецыялістаў. Летам 2015 года яны арганізавалі серыю лекцый пра культуру Усходу, якія вёў Мікіта Моніч, супрацоўнік Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі. Арганізоўвалі фестываляі, напрыклад, "Месяц фатаграфіі" і дакументальнага кіно “Watch doсs”. Таксама ладзяць мультымедыйныя выставы, так у прошлым годзе была выстава Ван Гога «Ажыўшыя палотны», зараз там праходзиць “Мікеланджэла. Стварэнне свету”.

 

“Цэх задумваўся як камерцыйны праект, але мы нярэдка даем сваю пляцоўку - з добрымі зніжкамі, а часам і зусім бясплатна - культурным і сацыяльным ініцыятывам, якія не могуць у сілу фінансавых або па іншых прычынах знайсці сабе памяшканне, распавядае Юлія Дарашкевіч, кіраўніком праекта "ЦЭХ", - акрамя таго, у нас шмат сваіх праектаў - мы праводзім вялікі адукацыйны курс па фатаграфіі, выставы маладых аўтараў, зараз хочам пачаць курс лекцый па сучасным мастацтве і адкрыць бібліятэку. Таму колькасць наведвальнікаў для нас важна не толькі з пункту гледжання выжывання - кожны набыты квіток на выставу, да прыкладу, дае магчымасць падтрымаць чарговы цікавы праект.”

 

Фоташкола "Studio67" арэндавала двухпавярховы былы цэх на тэрыторыі завода “Гарызонт”. І абвясцілі аб стварэнні крэатыўнага хаба, які назвалі "Korpus8".

 

“Мы ніколі не ставілі для сябе глабальных мэтаў накшталт «зрабіць свет лепш» або «выхаваць грамадства». Гэта не ў нашых сілах. Мы проста робім тое, што нам падабаецца, а разам з гэтым ўзнікае нейкая сацыяльная адказнасць, - прызнаецца Вадзім Жук, кіраўнік праекта Korpus8, - ну вось Чырвоны дворык, напрыклад, створаны для графіці і стрыт-арта - у ім ўзнікалі арт-аб'екты, нейкія ініцыятывы. І пакуль мы там былі, мы захоўвалі іх і падтрымлівалі.”

 

Праект робіцца на асабістыя сродкі, а таксама спонсарскую падтрымку невялікіх прыватных будаўнічых фірмаў, якія за невялікую рэкламу ў сацсетках былі гатовыя дапамагаць з будматэрыяламі. Падрыхтоўкай гэтага месца займаліся з дапамогай валанцёраў, якія прыбіралі, выносілі смецце, фарбавалі.

 

“Чаму крэатыўныя прасторы пачалі развівацца? Таму што крэатыўная індустрыя атрымала штуршок. Наша місія - стварыць умовы і даць тэрыторыю для грамадскага жыцця горада, а таксама для ўзаемадзеяння культуры і бізнесу, - кажа Руся прэс-аташэ праекту, - мы не змаглі падабраць для гэтага месца лепшага вызначэння, чым крэатыўны хаб. Хабы ў першапачатковым значэнні злучаюць мноства правадоў, што пераклікаецца з нашай мэтай - аб'яднаць шмат працэсаў у адным месцы. І ў гэтым заключаецца наша адрозненне ад іншых крэатыўных прастор.”

 

Арганізатары правялі перамовы з рознымі прыватнымі ініцыятывамі наконт супрацоўніцтва. Тут будзе фоташкола "Studio67", невялікая друкарня, студыя кавы, крама дзе будуць прадавацца карціны, кнігі, вінілавыя пласцінкі і розныя прадметы беларускіх дызайнераў, кафэ і іншае. Суму, у якую абыйдзецца пераўтварэнне будынка, заснавальнікі праекта не называюць.

 

“Зарабляць «Korpus8» будзе ў асноўным з арганізацыяй мерапрыемстваў і арэндай памяшканняў, - кажа Вадзім Жук, - наведвальнікі ў будучыні змогуць удзельнічаць у адукацыйных праграмах, лекцыях, прэзентацыях, канцэртах, вечарынках.”

 

На дадзены момант там ужо праходзіць першая выстава: «Разумееш, пра што я? №1: Прывіды штодзённасці» - гэта працы папулярнага лонданскага мастака Бэна Тэлана, ён прыехаў у Мінск на адкрыццё гэтай выставы, быў вельмі ўражаны і прапанаваў сваю дапамогу ў стварэнні іншых выстаў англійскіх мастакоў.

 

Адна з арт-пляцовак адкрылася літаральна нядаўна - 20 лютага. "Верх" размясціўся на шостым паверсе будынка на скрыжаванні праспекта Машэрава і вуліцы Куйбышава. Замест афіцыйных прамоваў на адкрыцці арганізатары вырашылі зладзіць маштабную вечарыну для мінскіх аматараў тэхна-музыкі.

 

Вядома, што там будзе лекцыйная зона, зала для ёгі і вялікая відэастудыя. У буднія дні тут зона адпачынку, заняткі ёгай і розныя адукацыйныя і культурныя праекты, а ў выходныя дні, ноччу, месца будзе ператварацца ў бар і месца для танцаў. Лекцыі абяцаюць быць нечаканнага напрамку - будуць выступаць матэматыкі, фізікі і іншыя навукоўцы.

 

«Мы не робім тут акцэнт на тым, хто адкрывае. Мы робім акцэнт на тым, для чаго адкрываем. Ацаніўшы культурную сітуацыю і прыйшлі да высновы: творчае жыццё стала цалкам прэсным, накшталт нясмачнага хлеба, - Кіслюк Дзмітрый, адзін з заснавальнікаў «Верха», з задавальненнем распавядае пра крэатыўную рэвалюцыі, - нам хочацца, каб гэта месца стала дадатковым штуршком натхнення. Каб не было узурпавана нейкім класам, нейкай культурай, каб было свабоднай, сучаснай сокавыціскалкай - выціснула менавіта той сок, які ўсе хочуць піць.”

 

АСНОЎНЫЕ ПЫТАННІ

 

Негледзячы на агульныя моманты кожны з праектаў унікальны і розны. Менавіта  па гэтаму яны збіраюцца і далей працаваць не канкурыруючы адзін з адным. Глядач будзе мець магчымасць схадзіць на лекцыю па навуковай журналістыцы, гендару ці дакументальнаму кіно ў "ЦЭХ", пасля чаго зазірнуць у "Korpus8" на майстар-клас пра каву, пасядзець там у кафэ, паглядзець выставу або пабываць на навучальным курсе па фатаграфіі, а потым вечарам пайсці ў "Верх" на вечарыну, выставу, лекцыю ці нешта іншае.

 

Магчымасць выказацца, атрымаць нейкія веды або кваліфікаваную дапамогу ці кансультацыю. Тут ёсць і накіраванасць у гуманітарныя навукі, і ў фатаграфія, і відэастудыя, і мастацкія школы. Па сутнасці сваёй ўсе гэтыя месцы для таго, каб яшчэ больш павысіць культурны ўзровень краіны, стварыць новыя мастацкія практыкі, абзавесціся сувязямі. Прыватныя ініцыятывы, якія існуюць на ўласныя грошы, яны не патрабуюць ніякага асаблівага ўдзелу дзяржаўных устаноў, ці фінансавання з боку дзяржавы.

 

Арганізатары ўсіх гэтых пляцовак так ці інакш лічаць і кажуць у розных інтэрв’ю, што не ўсе аспекты культурнага жыцця Мінска і Беларусі могуць знайсці сабе месца для выступаў і рэпрэзентацыі. Яшчэ досыць незапоўненых ніш і нераскрытых магчымасцяў. Усе яны жадаюць прыўнесці нешта новае ў культурнае жыццё, раскрыць з новага боку сучаснасць, а таксама кансалідаваць культурную супольнасць для далейшага развіцця.

 

Улічваючы ўсё гэта, зараз мы назіраем з'яўленне і развіццё мясцовых культурных прастор. Яны ставяць сваёй мэтай прасоўванне маладой беларускай культуры ў масы, а таксама знаёміць людзей з новымі культурнымі падзеямі і інавацыямі. З'яўленне новых месцаў даюць магчымасць даведацца не толькі пра сучасные беларускае, але і замежнае мастацтва. Пазнаёміцца с трэндамі і новымі ідэямі міжнароднага маштаба.

 

Пакуль казаць рана, што з гэтага ўсяго выйдзе, ці атрымаем мы з іх дзейнасці новыя гучныя імёны, якія стануць шырока вядомыя як на радзіме, так і за мяжой. Але адно дакладна радуе - адкрываецца усё больше культурных прастор, з’яўляецца ўсё больш магчымасцей для творчых людзей знайсці пляцоўку на свой густ, а простым гледачам ёсць з чаго выбіраць.

 

 

 

"Літаратура і мастацтва"
18.03.2016