Кацярына Яроміна

Жыц­цё як атру­та

«Опі­ум» Ві­та­ля Ка­ра­лё­ва

 

 

Ка­заць пра тое, што айчын­ны тэ­атр ані­як не за­ці­каў­ле­ны су­час­най на­цы­яна­ль­най дра­ма­тур­гі­яй, ужо ба­на­ль­на, як і аб­урац­ца гэ­тым сум­ным фак­там. Ня­гле­дзя­чы на па­сту­по­выя зме­ны апош­ніх га­доў (па­ста­ноў­кі п’ес Дзміт­рыя Ба­гас­лаў­ска­га, Па­ўла Пра­жко, Андрэя Іва­но­ва, Вік­та­ра Кра­соў­ска­га і інш.), «но­вая дра­ма» ў афі­шы рэ­пер­ту­арна­га тэ­атра па ба­ль­шы­ні сва­ёй — вы­клю­чэн­не.

 

Га­лоў­ным па­пу­ля­ры­за­та­рам су­час­най бе­ла­рус­кай дра­ма­тур­гіі і «хрос­ным ба­ць­кам» шмат якіх ма­ла­дых дра­ма­тур­гаў з’яўля­ецца Цэнтр бе­ла­рус­кай дра­ма­тур­гіі. На вы­язных ла­ба­ра­то­ры­ях, што ла­дзяц­ца ча­ты­ры га­ды за­пар (у сё­лет­нім траў­ні ад­бу­дзец­ца пя­тая), вы­шту­коў­ва­юцца тэк­сты, якія адзна­ча­юцца на ад­мыс­ло­вых кон­кур­сах, а ка­лі па­шчас­ціць, трап­ля­юць і на айчын­ную сцэ­ну.

 

У якас­ці экс­пе­ры­мен­та вы­ні­кі ле­таш­няй, уз­ору 2015 го­да, ла­ба­ра­то­рыі прад­стаў­ле­ныя за­ці­каў­ле­най гра­мад­скас­ці: за ство­ра­ныя ў тан­дэ­ме дра­ма­тург-рэ­жы­сёр тэк­сты пра­па­на­ва­лі га­ла­са­ваць па­тэн­цы­яль­ным гле­да­чам. Пла­на­ва­ла­ся, што гэ­тыя га­ла­сы ўлі­чац­ца, ка­лі для па­ста­ноў­кі ў Рэ­спуб­лі­кан­скім тэ­атры бе­ла­рус­кай дра­ма­тур­гіі бу­дуць вы­бі­раць чар­го­вую п’есу; спек­такль мер­ка­ва­ла­ся ўклю­чыць і ў бе­ла­рус­кі шо­укейс фо­ру­му «TЭАРТ». Та­кім чы­нам у пэў­най сту­пе­ні бу­ду­чыя гле­да­чы маг­лі са­мі вы­ра­шаць, што яны хо­чуць ба­чыць. Па вы­ні­ках га­ла­са­ван­ня і аб­мер­ка­ван­ня пра­фе­сій­на­га жу­ры вы­лу­чы­ла­ся п’еса «Опі­ум» Ві­та­ля Ка­ра­лё­ва, якая па­ўста­ла ў су­пра­цоў­ніц­тве з ку­ра­та­рам ла­ба­ра­то­рыі, кі­раў­ні­ком Тэ­атра.doc Мі­ха­ілам Уга­ра­вым. Але пла­ны вы­ба­ру і ўлі­ку не ажыц­ця­ві­лі­ся...

 

Доў­гі час лёс «Опі­ума» за­ста­ваў­ся ня­пэў­ным, па­куль сё­ле­та 25 лю­та­га на краў­дфан­дын­га­вай плат­фор­ме «Ву­лей» не аб­вяс­ці­лі збор срод­каў для за­ключ­на­га эта­па па­ста­ноў­кі. Ша­нец на сцэ­ніч­нае жыц­цё п’еса атры­ма­ла дзя­ку­ючы Цэн­тру ві­зу­аль­ных і вы­ка­наў­чых мас­тац­тваў «Art Corpоration» і рэ­жы­сё­ру Аляк­сан­дру Мар­чан­ку, да іх да­лу­чы­ла­ся ка­ман­да ў скла­дзе мас­та­ка Андрэя Жы­гу­ра і акцё­раў Мак­сі­ма Бра­гін­ца, Андрэя Ку­рэ­ня, Юлі­яны Міх­не­віч, Анто­на Жу­ка­ва, Ган­ны Се­мя­ня­кі. Гро­шай, па­вод­ле ства­ра­ль­ні­каў спек­так­ля, вы­ма­га­ла ма­тэ­ры­яль­ная час­тка па­ста­ноў­кі — дэ­ка­ра­цыі і кас­цю­мы.

 

Не­ль­га сцвяр­джаць пэў­на, але вы­зна­ча­ная да­та прэм’еры і той факт, што збор срод­каў скон­чыў­ся лі­та­ра­ль­на за ты­дзень да яе, пры­му­ша­юць ду­маць — спек­такль му­сіў ад­быц­ца на­ват та­ды, ка­лі б не саб­раў па­трэб­ных гро­шай і яны б вяр­ну­лі­ся да спон­са­раў. Мяр­кую, кам­па­нія па збо­ры срод­каў на па­ста­ноў­ку «Опі­ума» ста­ла ў бо­ль­шай сту­пе­ні актам гра­мад­скім, чым фі­нан­са­вым, бо вы­яві­ла за­ці­каў­ле­насць гля­дац­кай аўды­то­рыі ў но­вай дра­ма­тур­гіі — той, якая за­кра­нае шы­ро­кі спектр не са­мых пры­емных пы­тан­няў, ня­рэд­ка вы­во­дзіць на сцэ­ну мар­гі­на­лаў і ства­ра­ецца на су­час­най мо­ве, ча­сам на­сы­ча­най не­нар­ма­тыў­най лек­сі­кай.

 

Дос­вед «Опі­ума» за­свед­чыў, што та­кая за­ці­каў­ле­насць і на­ват па­трэ­ба існуе: пра­ект па­спя­хо­ва за­вяр­шыў­ся, атры­маў­шы фі­нан­са­вую і ма­ра­ль­ную пад­трым­ку ста трыц­ца­ці шас­ці спон­са­раў, па­вод­ле ліч­баў з «Вул­ля». 13 і 15 кра­са­ві­ка ад­бы­лі­ся пе­рад­па­каз і прэм’ера па­ста­ноў­кі. Тра­пі­лі ту­ды то­ль­кі тыя, хто ахвя­ра­ваў гро­шы, а так­са­ма прад­стаў­ні­кі прэ­сы і вуз­кіх тэ­атра­ль­ных ко­лаў. Кож­ны змог аца­ніць аса­біс­та, ці на­праў­ду «Опі­ум» — «са­мы сум­лен­ны спек­такль го­да», як бы­ло аб­веш­ча­на яшчэ да вы­ха­ду ў пра­кат. Адзін­кі вы­мя­рэн­ня сту­пе­ні сум­лен­нас­ці па­ста­но­вак па­куль не існуе, та­му вар­та па­кі­нуць гэ­ты эпі­тэт: ад яго моц­на па­ты­хае рэ­кла­май. А вось шчы­рым «Опі­ум» на­зваць мож­на. У па­зна­ва­ль­ных сі­ту­ацы­ях, воб­ра­зах, ды­яло­гах з п’есы па­ўстае рэ­аль­нае жыц­цё — з пра­бле­ма­мі, не­па­ра­зу­мен­ня­мі і ча­ла­ве­чай ад­чу­жа­нас­цю. Сям’я на­шых су­час­ні­каў з «ма­ле­нь­ка­га го­ра­да на Дняп­ры, Ра­га­чо­ва» — хво­рая ма­ці (Юлі­яна Міх­не­віч) і два сы­ны — жы­ве ва ўмо­вах бес­пра­цоў­я, інфля­цыі, бліз­кіх ва­енных кан­флік­таў. Ма­лод­шы сын Андрэй (Андрэй Ку­рэнь) рых­ту­ецца да па­ступ­лен­ня ва ўні­вер­сі­тэт і ад’езду ў Мінск. Для яго гэ­та адзі­ная маг­чы­масць не па­ўта­рыць лёс бра­та Мі­ко­лы (Мак­сім Бра­гі­нец). Ста­рэй­ша­га зво­ль­ні­лі з пра­цы, ён му­со­ва ўлад­ка­ваў­ся ў бю­ро ры­ту­аль­ных па­слуг, а по­тым вы­ра­шыў ехаць ва Укра­іну — «аб­слу­гоў­ваць ва­енную тэх­ні­ку».

 

Для ге­ро­яў п’есы Ві­та­ля Ка­ра­лё­ва атру­тай ро­біц­ца са­мо жыц­цё, хоць да­стат­ко­ва вы­раз­на ў ды­яло­гах гу­чыць і тэ­ма інфар­ма­цый­ных вой­наў, якія так­са­ма атруч­ва­юць і да­во­дзяць да рэ­аль­ных ахвяр. Ад­нак у по­ўнай сту­пе­ні гэ­тае раз­умен­не пры­хо­дзіць ме­на­ві­та на спек­так­лі, бо рэ­жы­сёр­скае пра­чы­тан­не тво­ра Аляк­сан­драм Мар­чан­кам па­глыб­ляе тэкст і за­паў­няе сэн­са­мі ўвесь аб’ём не­да­га­во­ра­нас­цяў.

 

Па­ста­ноў­ка Мар­чан­кі — не агіт­пла­кат, не хва­ра­ві­тае сма­ка­ван­не акту­аль­ных пра­блем, а шчы­рая і, са­мае га­лоў­нае, мас­тац­кая спро­ба іх асэн­са­ваць. Ня­гле­дзя­чы на псеў­да­да­ку­мен­та­ль­насць п’есы і вя­лі­кую ко­ль­касць па­бы­то­вых дэ­та­лей, яе сцэ­ніч­нае ўва­саб­лен­не мак­сі­ма­ль­на па­збаў­ле­на на­ту­ра­ліз­му, хоць па­ста­ноў­шчы­каў мож­на ўпік­нуць пра­змер­нас­цю ві­дэ­ашэ­ра­гу (той ча­сам вы­гля­дае на­вяз­лі­вым ві­зу­аль­ным ка­мен­та­тар­ствам). У бе­лай пра­сто­ры ста­ліч­на­га Па­ла­ца мас­тац­тва, дзе па­каз­ваў­ся «Опі­ум», раз­мяш­ча­лі­ся та­кія ж бе­лыя, не­йтра­ль­ныя дэ­ка­ра­цыі: дзве пя­соч­ні­цы з зям­лёй, не­вя­лі­кі сто­лік і стаў­кі-экра­ны. Не­йтра­ль­насць сцэ­наг­ра­фіі ад­нос­на пра­сто­ра­ва-ча­са­вай ла­ка­лі­за­цыі вы­во­дзі­ла гіс­то­рыю ге­ро­яў «Опі­ума» на вы­шэй­шы ўзро­вень аб­агу­ль­нен­ня. Мес­цам дзея­ння мог зра­біц­ца лю­бы пра­він­цый­ны го­рад, з яко­га ў леп­шае жыц­цё, «у Мінск», імкнуц­ца збег­чы ге­роі. Але са­мым ці­ка­вым у сцэ­наг­ра­фіч­ным ра­шэн­ні ста­ла вы­ка­рыс­тан­не зям­лі: яна быц­цам фі­зіч­на ўва­саб­ляе тыя пра­бле­мы, якія атруч­ва­юць жыц­ці ге­ро­яў. Яна — са­мо жыц­цё, не­пры­емная па­ўся­дзён­насць, з якой і ў якой вы­му­ша­ны існа­ваць пер­са­на­жы. З зям­лі ге­роі да­ста­юць па­бы­то­выя рэ­чы, яна лі­та­ра­ль­на кор­міць, ро­біц­ца бар­шчом, ка­вай, пі­рож­ным, ва­дой — ёю мы­юць ру­кі. Бес­пе­ра­пын­нае кор­пан­не, спро­бы пры­браць зям­лю, што ўпар­та вы­сы­па­ецца з пя­соч­ніц на бя­лют­кі план­шэт, пэц­кае бе­раж­кі — ад­чай­ныя спро­бы за­гнаць пра­бле­мы ў не­йкія пры­ма­ль­ныя межы, да­сяг­нуць хоць бы ілю­зіі па­ра­дку. Ад­нак для сям’і га­лоў­ных ге­ро­яў гэ­тыя на­ма­ган­ні пе­ра­кі­да­юцца бес­сэн­соў­ны­мі: аб­ста­ві­ны мац­ней­шыя за іх. Зям­ля-жыц­цё па­кі­дае на кож­ным бруд­ныя пля­мы і ў вы­ні­ку па­глы­нае Андрэя. Вы­пад­ко­ва.

 

Праз актыў­нае вы­ка­рыс­тан­не зям­лі рэ­жы­сёр так­тоў­на ўдак­лад­няе для гле­да­ча асоб­ныя мо­ман­ты (маг­чы­ма, яны не­дас­тат­ко­ва вы­раз­на гу­чаць у тэк­сце). Так, імкнен­не дзяў­чы­ны Андрэя Та­ні (Ган­на Се­мя­ня­ка) па­кі­нуць пра­він­цыю, яе ад­асоб­ле­насць пад­крэс­ле­ны не то­ль­кі на­ўмыс­на «чыс­цют­кім» вы­гля­дам, зме­най абут­ку, пры­чос­кі, але і ста­ран­ным па­збя­ган­нем кан­так­ту з зям­лёй. Дзяў­чы­на што­раз вы­ці­рае ру­кі ві­ль­гот­ны­мі сур­вэт­ка­мі, імкну­чы­ся ад­мыц­ца ад «бруд­на­га жыц­ця». Па­ка­за­ль­ная і сцэ­на на мо­гіл­ках, дзе пе­рад­выз­на­ча­ецца фі­нал гіс­то­рыі: Андрэй і Мі­ко­ла ка­па­юць яму, утва­ра­ючы з ба­коў ма­гі­ль­ныя ўзго­рач­кі. Рыд­лёў­кі ро­бяц­ца кры­жа­мі. П’еса не ўдак­лад­няе лёс ста­рэй­ша­га бра­та, але рэ­жы­сёр­скі знак амаль не па­кі­дае сум­не­ву, што і яго па­глы­не зям­ля-жыц­цё.

 

Гіс­то­рыя жыц­цяў, зруй­на­ва­ных і пе­ра­пы­не­ных ака­ліч­нас­ця­мі, тра­гіч­ная і жор­сткая, але страш­ней­шаю вы­гля­дае пер­спек­ты­ва, пад­адзе­ная Мар­чан­кам у фі­на­ле. Ме­на­ві­та яна пад­ымае «Опі­ум» над раз­ва­га­мі пра надзён­ныя пра­бле­мы. Та­ня і Стас (Антон Жу­каў) рых­ту­юцца па­кі­нуць го­рад на Дняп­ры. Ды­ван­ка­мі з пры­го­жай штуч­най тра­вы яны за­сці­ла­юць пя­соч­ні­цы з зям­лёй — так­са­ма і тую, дзе ля­жыць за­бі­ты Андрэй. Скла­да­нас­ці, не­пры­емнас­ці раз­ам з усім жыц­цё­вым бру­дам ста­ран­на пры­кры­ва­юцца штуч­най пры­га­жос­цю, утва­ра­ючы ілю­зію ўпа­рад­ка­ва­нас­ці, раў­на­ва­гі, нор­мы. Каб хут­чэй за­быць, не ба­чыць, не ад­чу­ваць. Але на бе­лай пад­ло­зе за­ста­юцца чор­ныя пля­мы, якія з ме­ха­ніч­най упар­тас­цю пра­цяг­вае цер­ці ма­ці Мі­ко­лы і Андрэя... Зям­ля.

 

Рэ­жы­сёр, мас­так і акцё­ры не спе­ку­лю­юць зла­ба­дзён­нас­цю ды пад­абен­ствам. «Опі­ум» па­ўстае існай спро­бай асэн­са­ван­ня су­час­нас­ці і ча­ла­ве­ка, які жы­ве тут і ця­пер, яго га­тоў­нас­ці ўба­чыць ся­бе і сваё жыц­цё ў тэ­атра­ль­ным люс­тэр­ку. І лепш тры­ваць і ўзі­рац­ца, чым па­спеш­лі­ва на­кі­даць на люс­тэр­ка ды­ва­нок пры­го­жай, але штуч­най тра­вы.

 

 

"Мастацтва"
30.05.2016