Аліна Дзеравянка

Нацыянальная каардынатарка праграмы «Культура і крэатыўнасць» у Беларусі

Нацыянальная каардынатарка праграмы ЕС-Усходняга Партнёрства «Культура і крэатыўнасць» у Беларусі, намесніца дырэктара па праектах Фонду развіцця Брэсцкай крэпасці. Таксама ўдзельнічае ў жыцці незалежнай пляцоўкі «Прастора КХ» тэатра «Крылы халопа» у Брэсце, арганізоўвае культурныя мерапрыемствы.

 

У 2010-2013 гг. працавала мэнэджэрам праектаў у Асацыяцыі менеджэраў культуры ў Маскве; займалася арганізацыяй працы сеткі менеджэраў культуры ў Расіі. Член Асацыяацыі мэнэджэраў культуры. Мае дыплом мэнэджэра ў сферы культуры Маскоўскай вышэйшай школы сацыяльных і эканамічных навук (ступень магістра гуманітарных навук, University of Manchester) і дыплом па параўнальнай гісторыі ЕГУ.