Анастасія Нуржынская

Спецыялістка па камунікацыях Праграмы ЕС-Усходняга Партнёрства «Культура і Крэатыўнасць».

Ганаровы член журы

Спецыялістка па камунікацыях Праграмы ЕС-Усходняга Партнёрства «Культура і Крэатыўнасць» у шасці рэгіёнах, незалежная PR-экспертка, выкладчыца ў Кіева-Магілянскай акадэміі. 

 

У перыяд з 2013 па 2016 год кансультавала UNICEF па правядзенні інфармацыйных кампаній па вакцынацыі і абароне правоў дзяцей, урад Кіргізстана па распрацоўцы інфармацыйных кампаній для павышэння інвестыцыйнага клімату краіны і ўрад Украіны ў рэалізацыі стратэгічных камунікацый па тэмах вымушана перамешчаных асоб і дэцэнтралізацыі. Таксама працавала PR-дырэктаркай тэлеканалу «1+1», PR-мэнэджэркай Ассамблеі еўрапейскіх рэгіёнаў і іншых праектаў ЕС.