Другі медыя сняданак з праектам ЕС «Культура і Крэатыўнасць»

Чаму важна пісаць пра культуру? Адказ на гэтае пытанне прапануем знайсці ў ходзе другога медыя сняданку, арганізаванага сумесна Прэс-клубам і праектам ЕС «Культура і Крэатыўнасць». Да ўдзелу запрашаем журналістаў, а таксама мэнэджараў праектаў у галіне культуры і крэатыўных індустрый.

 

Спецыяльны госць мерапрыемства - Цім Уільямс, дырэктар праекта ЕС «Культура і Крэатыўнасць». Эксперт з 20-гадовым вопытам у кіраванні міжнароднымі культурнымі праектамі, Цім раскажа, які патэнцыял мае ўсходнееўрапейскі рэгіён з пункту гледжання культуры і крэатыўных індустрый, як зрабіць журналісцкія матэрыялы аб культурных падзеях і трэндах "клікабельнымі", а таксама пракаментуе некаторыя праекты, прадстаўленыя падчас мерапрыемства беларускімі культурнымі мэнэджарамі. Медыя сняданак - першы публічны выступ кіраўніка праекта ЕС «Культура і Крэатыўнасць» у Беларусі.

 

Мэта медыя сняданку - не толькі пачаць працоўны дзень з кубка добрай кавы, але набыць карысныя кантакты, а таксама натхніцца ідэямі для шырокага асвятлення культуры.

Каму будзе карысна паўдзельічаць у медыя сняданку?

- Журналістам ўсіх тыпаў СМІ, якія спецыялізуюцца на тэмах культуры;

- Культурным менеджэрам, супрацоўнікам беларускіх устаноў культуры любога тыпу;

- Працаўнікам крэатыўных індустрый.

 

Мы шчыра запрашаем да ўдзелу культурных менеджэраў і работнікаў крэатыўных індустрый, якія хочуць прадставіць свае праекты ў ходзе кароткіх прэзентацый і атрымаць каментары дырэктара праекта Ціма Ўільямса.

Медыя сняданак пройдзе ў сераду, 9 лістапада з 10:00 да 12:00 у Прэс-клубе па адрасе: Мінск, вуліца Веры Харужай, 3-601.

 

Паколькі дадзены тып мерапрыемствы патрабуе дэталёвага планавання, просім зацікаўленых як мага хутчэй зарэгістравацца праз сайт Прэс-клуба. Адабраным удзельнікам будуць высланыя запрашэнні па электроннай пошце.