«Культура важыць». Адкрыты конкурс для журналістаў і блогераў

15 верасня пачаўся конкурс журналісцкіх работ аб ролі культуры ў паўсядзённым жыцці Беларусі «Культура важыць», сумесна арганізаваны Прэс-клубам і праграмай ЕС-Усходняга партнёрства «Культура і Крэатыўнасць». Да ўдзелу запрашаюцца журналісты и журналісткі друкаваных і электронных беларускіх медыя, журналісты_ткі-фрылансеры_кі, блогеры_кі, студэнты_кі факультэтаў журналістыкі і медыя-школ.

 

Мы заклікаем журналістаў_так разгледзець патэнцыял культуры для эканомікі і сацыяльнай жыцця, пакідаючы ўбаку разуменне культуры толькі як культурнай спадчыны або высокага мастацтва. Якую ролю і ўклад маюць культура і крэатыўныя індустрыі ў Беларусі? Як культурная падзея, фестываль ці аб'ект можа змяніць успрыманне тэрыторыі – горада, раёна? Як культурныя праекты дапамагаюць у вырашэнні сацыяльна важных задач? Якія культурныя ініцыятывы дапамаглі стварыць працоўныя месцы і сталі прыбытковымі? Ці ведаюць чытачы, што, напрыклад, у Вялікабрытаніі культура і крэатыўны сектары сталі крыніцай прыбытку ў 11 млн еўра на гадзіну і з'яўляюцца трэцім па велічыні працадаўцам?

 

Работы будуць разглядацца ў трох намінацыях: «Прафесійны журналіст», «Журналіст-пачатковец», «Блогер».

 

Лепшыя матэрыялы будуць адабраныя кампетэнтным журы, у склад якога ўвайшлі:

Альгерд Бахарэвіч, пісьменнік
Таццяна Арлова, выкладчыца Інстытута журналістыкі БДУ
Максім Жбанкоў, журналіст, мастацкі крытык
Вольга Шпарага, філосафка, рэдактарка інтэрнтэт-часопіса «Новая Еўропа», выкладчыца Eclab
Анастасія Нуржынская, эксперт па камунікацыях праграмы ЕС-Усходняга партнёрства «Культура і крэатыўнасць»
Аліна Дзеравянка, каардынатарка праграмы ЕС-Усходняга партнёрства «Культура і крэатыўнасць»
Юлія Слуцкая, медыя-эксперт, заснавальніца «Прэс-клуб Беларусь»

 

Што трэба, каб стаць удзельнікам_цай конкурсу:

Матэрыялы павінны адпавядаць тэме конкурсу;
Адзін канкурсант_ка мае права прадставіць не больш за тры працы, якія былі апублікаваныя не раней чым 1 студзеня 2016 года і не пазней за 14 снежня 2016 года;
Праца павінна грунтавацца на аўтарскім арыгінальным журналісцкім тэксце. Да ўдзелу ў конкурсе дапускаюцца работы ва ўсіх НЕ навінавых журналісцкіх жанрах: інтэрв'ю, рэпартаж, эсэ, і інш.;
Да ўдзелу ў конкурсе не дапускаюцца інфармацыйныя нататкі і навіны, а таксама заказныя і аплачаныя матэрыялы;
Праца павінна быць апублікавана ў беларускіх СМІ (тычыцца намінацый «Прафесійны журналіст», «Журналіст-пачатковец») або ў персанальным блогу (намінацыя «Блогер») i быць даступная ў інтэрнэце.

 

Што важна ведаць аб афармленні заяўкі:

Запоўніць заяўку, а таксама далучыць конкурсныя матэрыялы трэба на адмысловай старонцы;
Фота або відэа, зробленыя аўтарамі артыкула, не з'яўляюцца абавязковымі, але могуць даць перавагу пры ацэнцы матэрыялаў;

Каб вашыя старанні не прайшлі дарма – не забывайцеся на дэдлайн! Работы будуць прымацца з 15 верасня па 14 снежня 2016 года (да 23:59 па мінскім часе).

 

Як будзе праходзіць конкурс?

Усё проста: спачатку мы прымаем вашыя заяўкі ў названых вышэй тэрмінах, пасля журы адбяруць лепшыя працы. Пераможцаў мы запросім на цырымонію ўзнагароджання, якая пройдзе ў Прэс-клубе напрыканцы снежня 2016 года.

 

А што ва ўзнагароду?

Пераможцы будуць вызначаныя ў кожнай з намінацый і атрымаюць грашовыя прызы. Акрамя таго, будуць прызначаныя два спецыяльныя прызы. Адзін ад Прэс-клуба – стажыроўка ў абранай пераможцам замежнай рэдакцыі. Другі ад Еўрапейскага Саюза за «Уклад у развіццё культурных і крэатыўных індустрый». Які менавіта – пакуль сюрпрыз.

 

Важна!

Канкурсант_ка, які падае працу на конкурс, аўтаматычна пагаджаецца на размяшчэнне матэрыялу на онлайн-пляцоўцы конкурсу (старонка на сайце «Прэс-клуба Беларусь»). Журналістам_кам зарэгістраваных СМІ рэкамендуем ўзгадніць гэта са сваёй рэдакцыяй перад падачай заяўкі.