Прыём заявак: last call!

Шаноўныя журналіст/кі і блогеры/кі!

 

Нагадваем, што заяўкі на ўдзел у конкурсе "Культура важыць" прымаюцца да 14 снежня 2016 г. уключна (23.59 па менскім часе). Адпаведна правілам, кожны канкурсант/ка мае права прадставіць не больш за тры працы, якія былі апублікаваныя не раней чым 1 студзеня 2016 года.

 

Матэрыял павінен грунтавацца на аўтарскім арыгінальным журналісцкім тэксце. Да ўдзелу ў конкурсе дапускаюцца работы ва ўсіх НЕ навінавых журналісцкіх жанрах: інтэрв'ю, рэпартаж, эсэ, і інш. Да ўдзелу ў конкурсе НЕ дапускаюцца інфармацыйныя нататкі і навіны, а таксама заказныя і аплачаныя матэрыялы. Праца павінна быць апублікавана ў беларускіх СМІ (тычыцца намінацый «Прафесійны журналіст», «Журналіст-пачатковец») або ў персанальным блогу (намінацыя «Блогер») i быць даступная ў інтэрнэце (неабавязкова ў выпадку друкаваных часопісаў).

 

Фота або відэа, зробленыя аўтарамі артыкула, не з'яўляюцца абавязковымі, але могуць даць перавагу пры ацэнцы матэрыялаў.

 

У кожнай намінацыі будзе абраны адзін пераможца, які атрымае грашовую ўзнагароду. Акрамя таго, двум удзельнікам журы ўручыць спецыяльныя ўзнагароды ад Прэс-клубу і праграмы ЕС-Усходняга Партнёрства "Культура і Крэатыўнасць".

 

Цырымонія ўзнагароджання адбудзецца 22 снежня. 

 

Спяшайцеся падаць заяўку!