Запоўніць заяўку, а таксама далучыць конкурсныя матэрыялы на адмысловай старонцы не пазней за 14 снежня 2016 года (да 23:59 па мінскім часе).

Перш за ўсё, матэрыялы павінны адпавядаць тэме конкурсу.

Адзін канкурсант_ка мае права прадставіць не больш за тры працы, якія былі апублікаваныя не раней чым 1 студзеня 2016 года і не пазней за 14 снежня 2016 года.

Праца павінна грунтавацца на аўтарскім арыгінальным журналісцкім тэксце. Да ўдзелу ў конкурсе дапускаюцца работы ва ўсіх НЕ навінавых журналісцкіх жанрах: інтэрв'ю, рэпартаж, эсэ, і інш. Да ўдзелу ў конкурсе НЕ дапускаюцца інфармацыйныя нататкі і навіны, а таксама заказныя і аплачаныя матэрыялы.

Праца павінна быць апублікавана ў беларускіх СМІ (тычыцца намінацый «Прафесійны журналіст», «Журналіст-пачатковец») або ў персанальным блогу (намінацыя «Блогер») i быць даступная ў інтэрнэце.

Фота або відэа, зробленыя аўтарамі артыкула, не з'яўляюцца абавязковымі, але могуць даць перавагу пры ацэнцы матэрыялаў;

І яшчэ раз: каб вашыя старанні не прайшлі дарма – не забывайцеся на дэдлайн! Работы будуць прымацца з 15 верасня па 14 снежня 2016 года (да 23:59 па мінскім часе).

Спачатку мы прымаем вашыя заяўкі ў названых вышэй тэрмінах, пасля журы адбяруць лепшыя працы. Пасля мы запросім вас на цырымонію ўзнагароджання, якая пройдзе ў Прэс-клубе напрыканцы снежня 2016 года.
 
Пераможцы будуць вызначаныя ў кожнай з намінацый і атрымаюць грашовыя прызы. Акрамя таго, будуць прызначаныя два спецыяльныя прызы. Адзін ад Прэс-клуба – стажыроўка ў абранай пераможцам замежнай рэдакцыі. Другі ад Еўрапейскага Саюза «За ўклад у развіццё культурных і крэатыўных індустрый». Які менавіта – пакуль сюрпрыз.

Журы

Выкладчыца Інтытута Журналістыкі БДУ, доктар філалагічных навук

Філосафка, выкладчыца ECLAB

Спецыялістка па камунікацыях Праграмы ЕС-Усходняга Партнёрства «Культура і Крэатыўнасць».

Ганаровы член журы

Нацыянальная каардынатарка праграмы «Культура і крэатыўнасць» у Беларусі

Медыя-эксперт, заснавальніца і кіраўніца  Прэс-клуба

Культуролаг, кінааналітык, выкладчык, журналіст, культурны актывіст

Далучайцеся да праекта ЕС "Культура і Крэатыўнасць"

далучыцца