Перш за ўсё, матэрыялы павінны адпавядаць тэме конкурсу.

Адзін канкурсант_ка мае права прадставіць не больш за тры працы, якія былі апублікаваныя не раней чым 1 студзеня 2016 года і не пазней за 14 снежня 2016 года.

Праца павінна грунтавацца на аўтарскім арыгінальным журналісцкім тэксце. Да ўдзелу ў конкурсе дапускаюцца работы ва ўсіх НЕ навінавых журналісцкіх жанрах: інтэрв'ю, рэпартаж, эсэ, і інш. Да ўдзелу ў конкурсе НЕ дапускаюцца інфармацыйныя нататкі і навіны, а таксама заказныя і аплачаныя матэрыялы.

Праца павінна быць апублікавана ў беларускіх СМІ (тычыцца намінацый «Прафесійны журналіст», «Журналіст-пачатковец») або ў персанальным блогу (намінацыя «Блогер») i быць даступная ў інтэрнэце.

Фота або відэа, зробленыя аўтарамі артыкула, не з'яўляюцца абавязковымі, але могуць даць перавагу пры ацэнцы матэрыялаў;

І яшчэ раз: каб вашыя старанні не прайшлі дарма – не забывайцеся на дэдлайн! Работы будуць прымацца з 15 верасня па 14 снежня 2016 года (да 23:59 па мінскім часе).

Журы

Медыя-эксперт, заснавальніца і кіраўніца  Прэс-клуба

Спецыялістка па камунікацыях Праграмы ЕС-Усходняга Партнёрства «Культура і Крэатыўнасць».

Ганаровы член журы

Філосафка, выкладчыца ECLAB

Культуролаг, кінааналітык, выкладчык, журналіст, культурны актывіст

Нацыянальная каардынатарка праграмы «Культура і крэатыўнасць» у Беларусі

Выкладчыца Інтытута Журналістыкі БДУ, доктар філалагічных навук

Далучайцеся да праекта ЕС "Культура і Крэатыўнасць"

далучыцца